Адрас:

222417, Мінская вобл., г. Вілейка, вул. Партызанская, 40

Тэлефон прыёмнай: +375 (1771) 4-22-11

Тэлефон «гарачай лініі»: +375 (1771) 4-22-14 Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно» - 142

Рэжым работы: 08.30 - 17.30, перерыв 13.00 - 14.00

Мемориальный комплекс Первой мировой войны

Мемарыяльны комплекс "Памяці падзей Першай Сусветнай вайны» знаходзіцца ў вёсцы Заброддзе

Вёска Заброддзе размясцілася каля шашы Вілейка-Ашмяны (Р63), на беразе рэчкі Нарачанкі, якую тут і сапраўды можна перайсці уброд, таму і Заброддзе (р. Нарачанка ці Нарач адзіная рэчка, што выцякае з возера Нарач, гэта "беларуская Ангара").

У 1970-х гадах у гэтай вёсцы пасяліўся мінскі мастак Барыс Цітовіч с жонкай Валянцінай. Вельмі шмат сваёй працы сям’я Цітовічаў аддала на адраджэнне культуры Вілейшчыны. Дарэчы, Барыс Барысавіч Цітовіч адзін з стваральнікаў музея матэрыяльнай культуры “Дудуткі”, а яго жонка Валянціна Пятроўна з’яўлялася яго першым дырэктарам.

Абжыўшыся ў Заброддзі, Цітовічы ўзялі на сябе падвіжніцкую працу па стварэнні мемарыяла, прысвечанага падзеям Першай сусветнай вайны. Вынікі іх намаганняў відавочны.

“Салдатам Першай сусветнай вайны. 1916 г.” – так, коратка і ёміста, напісана на помніку, які быў усталяваны імі ў 1984 годзе ў лесе, каля Заброддзя, на месцы шпіталя 20-й дывізіі. Вакол помніка – насыпы брацкіх і адзіночных магіл (агульным лікам 89), паглыбленні, у якіх некалі стаялі складзеныя з бярвенняў пабудовы шпіталя (16), дзесяткі зямлянак камандуючага складу, медперсанала. Агульная плошча шпіталя з могілкамі каля васьмі гектараў.

Сям’я Цітовічаў сваёй галоўнай задачай лічыць тое, што іх мемарыяльны комплекс (а большасць яго называюць музей, хаця пакуль і няма афіцыйнага статуса) павінен адлюстроваць у гістарычнай рэтраспекцыі падзей вайны 1914-1918 гг., у святле хрысціянскага, гуманістычнага асэнсавання трагедыі Радзімы, народа, асобнага чалавека, і абудзіць ў сучасніках гістарычную самасвядомасць, рэанімаваць памяць аб гісторыі паўзабытай вайны.

Музейная вобразнасць павінна нарадзіцца як вынік трансфармацыі існуючых рэшткаў ваенных дзеянняў і гістарычных матэрыялаў той пары ў духоўныя каштоўнасці і ідэалы праз элементы катарсіса (г. зн. асэнсаванне трагедыі праз пачуццё суперыжавання).

Асаблівасцю мемарыяльнага комплекса памяці Першай Сусветнай вайны з’яўляецца тое, што ўсё існуе ў гістарычным развіцці і акрэслена праўдзівай фактаграфіяй. Навогуле, усё ў мемарыяльным коплексе мае нагляднасць, бо найлепей інфармацыя ўспрымаецца дзякуючы зрокавым вобразам.

Структуру мемарыяльнага комплекса памяці Першай Сусветнай вайны ”Крокі 260 ost” можна схематычна акрэсліць наступным чынам:

  • Духоўна-маральная місія;
  • Патрыятычнае выхаванне;
  • Гісторыка-краязнаўчая дзейнасць;
  • Экалагічнае выхаванне, бо ўсе аб’екты музея знаходзяцца ў прыродным асяроддзі;
  • Рэканструкцыя і добраўпарадкаванне культурна-гістарычных аб’ектаў і вайсковых пахаванняў перыяду І Сусветнай вайны;
  • Стварэнне помнікаў на гістарычных месцах, звязаных з падзеямі Першай Сусветнай вайны.

Музей з'яўляецца адзіным тэматычных музеем у Беларусі. Экспазіцыя размяшчаецца ў пярэдняй частцы Барыса-Глебскай капліцы. Тут знаходзіцца калекцыя арыгінальных прадметаў і дакументаў, якія адлюстроўваюць ваенныя будні. Старыя фатаграфіі дакументуюць той перыяд і маюць дачыненне да падзей, што адбываліся вакол Заброддзе. Другая частка музейнага комплексу - элемент чыгуначнай галінкі з пяцівагонным саставам. Гэта рэканструкцыя цягніка пад эшалон Першай сусветнай вайны, дзе кожны вагон - асобная экспазіцыя, пераробленыя на ўзор «Орліка». Мы распавядзем Вам пра Заброддзе як арэне ваенных дзеянняў. Гэта наш унёсак у аднаўленне гістарычнага мінулага Беларусі.

Музей Першай сусветнай вайны мае сваю старонку на сайце -zabrodje.com › mus1