Адрас:

222417, Мінская вобл., г. Вілейка, вул. Партызанская, 40

Тэлефон прыёмнай: +375 (1771) 4-22-11

Тэлефон «гарачай лініі»: +375 (1771) 4-22-14 Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно» - 142

Рэжым работы: 08.30 - 17.30, перерыв 13.00 - 14.00

Першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню

Першы намеснік старшыні Вілейскага раённага выканаўчага камітэта-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні

Тэл. 8 (01771) 5-59-41

Курыруе пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу, харчовых рэсурсаў, вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, зямельных адносін, аховы навакольнага асяроддзя, рыбалоўнай гаспадаркі, ажыццяўляе арганізацыю працы з кадрамі сельскай гаспадаркі. Адказвае за правядзенне мадэрнізацыі арганізацый сельскай гаспадаркі і забеспячэнне своечасовай і поўнай выплаты заработнай платы работнікам арганізацый курыруемых галін. Ажыццяўляе кантроль за выкананнем аграпрамысловым комплексам прагнозных паказчыкаў, уцягваннем у гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці, выкананнем задання па энергазберажэнню. Каардынуе работу прадпрыемстваў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, забеспячэння насельніцтва раёна прадуктамі харчавання. Забяспечвае каардынацыю і кантроль за інвестыцыйнай дзейнасцю ў частцы замацаваных сфер дзейнасці і курыруемых арганізацый.

Узначальвае ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні, савет упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, камісіі ў адпаведнасці з распараджэннямі старшыні райвыканкама.

Забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з вышэйстаячымі органамі кіравання па ўказаных напрамках дзейнасці.

Каардынуе дзейнасць:

  • аддзела землеўпарадкавання райвыканкама;
  • ГУ «Вілейская раённая ветэрынарная станцыя»;
  • дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін па Вілейскім раёне;
  • УП «Вілейская аграхімлабараторыя»;
  • Вілейскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
  • Вілейскай райплемстанцыі філіяла РСУП па племянной справе «Мінскае племпрадпрыемства»;
  • ДУА «Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі перападрыхтоўкі рабочых упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама»;
  • сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна;

Курыруе арганізацыі па пытаннях, аднесеных да дзейнасці райвыканкама:

  • Вілейскі вытворчы ўчастак ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат»;
  • ААТ «Вілейскі камбікормавы завод»;
  • ААТ «Вілейскі райаграсэрвіс»;
  • ТАА «Вілейскае аграпрамэнерга»;
  • ГСХУ «Вілейская сортавыпрабавальная станцыя»;
  • сялянскія (фермерскія) гаспадаркі;
  • садова-агародніцкія таварыствы;
  • падсобныя гаспадаркі грамадзян;
  • прафсаюзныя арганізацыі аграпрамысловага комплексу.

Выконвае іншыя даручэнні старшыні райвыканкама ў частцы замацаваных сфер дзейнасці і курыруемых арганізацый.