Адрас:

222417, Мінская вобл., г. Вілейка, вул. Партызанская, 40

Тэлефон прыёмнай: +375 (1771) 4-22-11

Тэлефон «гарачай лініі»: +375 (1771) 4-22-14 Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно» - 142

Рэжым работы: 08.30 - 17.30, перерыв 13.00 - 14.00

Кіраўнік справамі

Кіраўнік спраў Вілейскага раённага выканаўчага камітэта Гатоўка Віктар Віктаравіч

Тэл. +375 (1771) 4-22-05

Ажыццяўляе арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці райвыканкама і сельвыканкамаў, каардынацыю дзейнасці апарата і структурных падраздзяленняў райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў, арганізацыйна-метадычнае і тэхнічнае забеспячэнне падрыхтоўкі і правядзення пасяджэнняў райвыканкама. Забяспечвае арганізацыю і ўдасканаленне справаводства і інфармацыйнага ўзаемадзеяння ў райвыканкаме з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій, эфектыўнае выкарыстанне маёмасці, замацаванай на праве аператыўнага кіравання за райвыканкамам. Арганізуе ажыццяўленне сістэматычнага кантролю за своечасовым выкананнем рашэнняў аблвыканкама, райвыканкама, распараджэнняў і даручэнняў старшыні аблвыканкама, райвыканкама і іх намеснікаў, аналізу за станам выканальніцкай дысцыпліны, удасканаленне справаводства ў райвыканкаме. Каардынуе рэалізацыю структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама і сельвыканкамамі дзяржаўных задач у галіне інфармацыйных тэхналогій.

Забяспечвае рэалізацыю райвыканкамам, яго структурнымі падраздзяленнямі і сельвыканкамамі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату».

Узначальвае адміністрацыйную камісію і іншыя камісіі ў адпаведнасці з распараджэннямі старшыні райвыканкама.

Забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з вышэйстаячымі органамі кіравання па ўказаных напрамках дзейнасці.

Каардынуе дзейнасць:

  • упраўлення справамі райвыканкама;
  • аддзела запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкама;
  • сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама;
  • юрыдычнага сектара райвыканкама;
  • групы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці райвыканкама;
  • спецыяліста камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «ІВЦ Мінскага абласнога выканаўчага камітэта».

Курыруе дзейнасць:

  • ДУ «Вілейскі раённы архіў»;
  • натарыяльнай канторы;
  • сельскіх выканаўчых камітэтаў (у частцы арганізацыйна-тэхнічнага забеспячэння дзейнасці, арганізацыі і правядзення пасяджэнняў выканкамаў).

Выконвае іншыя даручэнні старшыні райвыканкама ў частцы замацаваных сфер дзейнасці і курыруемых арганізацый.