Адрас:

222417, Мінская вобл., г. Вілейка, вул. Партызанская, 40

Тэлефон прыёмнай: +375 (1771) 4-22-11

Тэлефон «гарачай лініі»: +375 (1771) 4-22-14 Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно» - 142

Рэжым работы: 08.30 - 17.30, перерыв 13.00 - 14.00

Парадак падачы зваротаў у Вілейскі раённы выканаўчы камітэт

Звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб могуць быць пададзены ў Вілейскі раённы выканаўчы камітэт праз:

падачы пісьмовых зваротаў: па пошце (паштовы адрас: вул. Партызанская, 40 , 222410, г. Вілейка, Мінская вобласць); нарачным (кур'ерам) штодня па працоўных днях з 8.00 да 8.30 - у прыёмную старшыні райвыканкама (каб. № 29), штодня па працоўных днях з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 - у сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама ( каб. № 9); у ходзе асабістага прыёму кіраўніцтва райвыканкама альбо кіраўнікоў структурных падраздзяленняў райвыканкама; шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў;

падачы электронных зваротаў у спецыяльную рубрыку «Электронныя звароты» на афіцыйным інтэрнет-сайце Вілейскага райвыканкама;

выкладу вусных зваротаў у ходзе асабістага прыёму кіраўніцтва райвыканкама альбо кіраўнікоў структурных падраздзяленняў райвыканкама;

зваротаў на «Прамую тэлефонную лінію» райвыканкама кожную суботу з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 5-52-41.

У адпаведнасці з артыкулам 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» дзеянне названага Закона распаўсюджваецца на звароты грамадзян і юрыдычных асоб, у тым ліку якія паступілі ад юрыдычных асоб, на якіх ускладзены функцыі рэдакцый сродкаў масавай інфармацыі, за выключэннем зваротаў, якія падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, зваротаў работніка да наймальніка, а таксама іншых зваротаў, у дачыненні да якіх заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак іх падачы і разгляду; а таксама на перапіску дзяржаўных органаў пры выкананні імі функцый, ускладзеных на іх нарматыўнымі прававымі актамі.